18 жніўня супрацоўнікі дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра «Надзея» на Вілейшчыне выйшлі на акцыю салідарнасці.

Акцыя супраць гвалту да мірных жыхароў, фальсіфікацыі выбараў, адсутнасці даверу да ўлады.

Работнікі цэнтра не змаглі застацца раўнадушнымі да падзей, якія адбываюцца ў краіне.

Удзельнікі акцыі стаялі перад уваходам. Трымалі кветкі, шарыкі, плакаты. Зачыталі зварот, пад якім паставілі подпісы ахвотныя.