16 жніўня ў 12 гадзін па мясцовым часе адбылася нядзельная прамова Папы. На ёй прысутнічалі маладзечанцы, якія даслалі нам паведамленне:

Мы хацелі прыцягнуць увагу Папы і пачуць ад Яго словы падтрымкі. Пісалі лісты, перадавалі праз святароў. Аформілі запыт афіцыйны на дэлегацыю на прамову 16 жніўня. Частка нашай суполкі, што пражывае ў Рыме ці побач, прыйшлі на плошчу святога Пятра.

Папа Франчэска пачаў сваё слова пасля прамовы і малітвы:

“Працягваю маліцца за Ліван і за другія драматычныя сітуацыі свету, якія  прымушаюць людзей пакутваць. Таксама мае думкі зараз з дарагой Беларуссю. Я уважліва сачу за сітуацыяй, якая адбываецца пасля выбараў у гэтай краіне. І заклікаю да дыялогу, я заклікаю адмовіцца ад насілля, заклікаю паважаць закон і правы. Я ўвяраю ўсіх беларусаў Мадонне, каралеве міру.”

На відэа частка прамовы пра Беларусь ад 11:45

• Текст доступен на языке: Русский