Злева направа: начальнік Вілейскага РАУС Аляксандр Бяндасаў, галоўны пракурор Вілейшчыны Вадзім Шукрынаў, старшыня Вілейскага райвыканкама Алег Бегунец. Фота Аляксандра Манцэвіча.

Падчас учарашняй прэс-канферэнцыі ў Вілейскім райвыканкаме журналісты «Рэгіянальнай газеты» спыталі ў старшыні Алега Бегунца пра колькасць галасоў на Вілейшчыне за кожнага кандыдата ў прэзідэнты.

Лічы наступныя:

  • Яўка выбаршыкаў на ўчасткі – 88,96 працэнтаў. Усяго ў Вілейскім раёне 37 162 выбаршчыкі. На ўчасткі прыйшло 33 049.
  • За Андрэя Дзмітрыева 381 чалавек або 1,16 працэнта;
  • За Ганну Канапацкую307 чалавек або 0,93 працэнта;
  • За Святлану Ціханоўскую 6 948 чалавек або 21,20 працэнта;
  • За Аляксандра Лукашэнку – 24 235 чалавек або 73,33 працэнта;
  • За Сяргея Чэрачэня – 361 чалавек або 1,09 працэнта;
  • супраць усіх654 чалавекі або 1,97 працэнта.

• Текст доступен на языке: Русский