Алег Бегунец адказвае на пытанні журналістаў.

На прэс-канферэнцыі, што зладзілі 18 жніўня ў Вілейскім райвыканкаме, старшыня Алег Бегунец расказаў, як працуюць апошнімі днямі вілейскія прадпрыемствы:

– Прадпрыемствы Вілейшчыны працуюць у штатаным рэжыме. Забастовак не было. «Буддэталі» і мэблевая фабрыка выходзілі на акцыю ў перазменкі. Не думаю, што нехта захоча губляць прыбытак, спыняць канвееры і баставаць. У людзей настрой насцярожаны. На мінулым тыдні штодзённа ў мяне даходзіла да чатырох рабочых паездак па прадпрыемствах і ўстановах. Цяпер звычайна езжу два разы на дзень: адна сустрэча – на прадпрыемстве, другая – ва ўстанове.

Алег Бегунец нагадаў, што сёння ў 18.00 сустракаецца з вілейчукамі ў Палацы культуры:

– Буду спрабаваць вырашаць іх пытанні ў межах сваёй кампетэнцыі, – падсумаваў старшыня.

• Текст доступен на языке: Русский