Фота sputniknews.kz.

Удзень 18 жніўня падлеткі, Яўген Шэлест і Аляксей Качан, сышлі з дома-інтэрната сямейнага тыпу ў невядомым кірунку. Апошні раз іх бачылі каля 21.40 у раёне СШ N 14 у Маладзечне.

Яўген Шэлест. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Яўген Шэлест быў апрануты ў аранжавую футболку, шорты колеру хакі, чорныя красоўкі «Найк».

Аляксей Качан. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Аляксей Качан быў апрануты ў блакітныя шорты з жоўтай паласой, чырвоную футболку, цёмна-сінія красоўкі «Найк».

Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне падлеткаў, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах (+375 33) -3815290, (8-0176) -771656, альбо 102.

• Текст доступен на языке: Русский