Маладзечанцы Таццяна Завацкая і Пётр Салагуб. Фота забяспечанае Таццянай Завацкай.

Сёння ад 10.00 ў Маладзечне, на Вялікім Гасцінцы, каля Лядовага палаца, маладзечанкі збіраюць подпісы за водзыў дэпутата.

Удзень да удзельніц прыйшоў маладзечанец Пётр Міхайлавіч Салагуб. Ён прынёс жанчынам яблыкі з уласнага саду.

– Гэта было так кранальна і прыемна. Сталы чалавек, з кійком, спецыяльна дабіраўся да нас з вуліцы Буйніцкага, каб пачаставаць яблыкамі. Мы з ім вельмі душэўна пагаварылі. Мужчына з 1929 года нараджэння, добра памятае Другую сусветную. Радасна адчуваць такую падтрымку, – падзялілася з журналістам маладзечанка Таццяна Завацкая.

• Текст доступен на языке: Русский