Цягам гадзіны вечарам 20 жніўня доўжылася афіцыйная грамадска-культурная акцыя «За Беларусь!».

Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юры Горлаў:

— У гэтым годзе, нягледзячы на пандэмію каронавіруса і іншыя непрыемнасці, мы сабралі годны ўраджай у гэтым годзе. І будзем, самае галоўнае, – з хлебам. Маладзечна – прамысловы індустрыяльны горад, сёння нават у гэтай складанай сітуацыі мы дадаём прадукцыі. Наш бюджэт Маладзечанскага раёна выконваецца на 100%. Мы ўжо забылі, што такое каронавірус, нам трэба жыць, нам трэба развівацца, будаваць краіну, гадаваць дзяцей і глядзець далёка ў будучыню. Неспакойна сёння на нашых вуліцах. Хачу сказаць, каб мы не гублялі пільнасць, таму што гэта наша краіна! Мы яе будавалі! Мы яе развівалі! Усіх маладзечанцаў, нашых грамадзян, заклікаю да міру, спакою, дыялогу, каб мы маглі спакойна жыць, як раней.

Прадстаўнік прафсаюзаў Маладзечанскага раёна Таццяна Яцухна:

– Мы супраць гвалту з абодвух бакоў, супраць ціску на педагогаў, сямей міліцыянераў, медыцынскіх работнікаў і простых жахароў нашага раёна. Мы за мірную працу, стабільнасць і захаванне рабочых месцаў. Заклікаем спыніць беспарадкі на вуліцах і даць магчымасць жыць і працаваць. Мы з павагай ставімся да розных пунктаў гледжання, але толькі ў рамках мірнага дыялогу.

Дырэктар школы №14 Каліна Капуцкая:

– Усё сваё жыццё я не жадала кепскага нашай краіне, народу. Я не забуду, што мой дзед заваяваў гэтую перамогу і забяспечыў жыццё і мне, і вам. За гэтыя 26 год мы пабудавалі моцную, квітнеючую, мірную краіну. І сёння ў такі няпросты час усе дасягненні могуць быць разбураныя. Нас хочуць раздзяліць на сваіх і чужых. Пасеяць у нас нянавісць і злобу. Не вядзіце вулічную палітыку, таму што ўсе важныя пытанні вырашаюць толькі ў кабінеце, толькі за сталом перамоў. Сёння тут сабраліся людзі, якія ўмеюць думаць, аналізаваць, падвяргаць сумненню. Тут сабраліся людзі, якія разумеюць, што сёння пытанне стаіць ужо не ў выніках выбараў, а ў захаванні нашай краіны.

На мерапрыемстве сабралася каля тысячы чалавек.

Прыводзім асноўныя цытаты выступленняў на акцыі. Выступоўцы не прадстаўляліся, таму не можам назваць іх усіх.

– Я за сябе ўжо не адказваю. Я не магу спаць, я не магу жыць, я не магу хадзіць па гэтай зямлі. У нас завялася цвіль, але мы яе знішчым. Што яны сабе дазваляюць? Гэтыя сволачы, прабачце за такія грубыя словы, урываюцца ў электрычку. Там едуць дадому пасля сутак, пасля палутары сутак, адслужыўшы, памежнікі, едуць жанчыны маладыя. Яны сарвалі з іх пагоны, яны разарвалі форму, і яны паўголыя ехалі да Маладзечна. Гэта добра ці кепска? Што вы сабе дазваляеце? Вы стаіце з кветкамі, якія вы прыгожыя. Я ехала на мінулым тыдні на пахаванне. Я не зразумела раніцай, чаму столькі смецця. Чаму «Камунальнік», чаму гэтыя людзі – пенсіянеры, маладыя людзі, прыбіраюць за вамі? Вы што, працаваць не ўмееце, так? Вас навучыць? Мы вас навучым працаваць! Я за Лукашэнку парву вам пасць, зразумелі?

Дэлегацыя райвыканкама ідзе на акцыю.
На мерапрыемстве быў вялікі афіцыйны сцяг Беларусі.
Мужчына са сцягам Камуністычнай партыі Беларусі.

– Сёння нейкія знешнія сілы спрабуюць паставіць нас пад розныя знамёны і ўцягнуць ледзь не ў русла вайны. 75 год мы жылі ў міры. Але частка нашага грамадства, якая знаходзіцца на плошчы, не разумее, што робіць, хоча павергнуць нас у хаос. Калі пачнуць паміраць нашы сыны, бацькі, назад нічога нельга будзе вярнуць. Натоўп не павінен вырашаць лёс краіны. Калі Лукашэнка перамог, пасля гэтага ў краіне наступіў мір і згода. Мы сталі называць яго «бацькам», — сказаў вайсковец са сцэны.

– Як хораша ў вас! Упершыню я ў Маладзечне, у захапленні ад вашага гораду. Убачыла вас, гэтую прыгажосць, і зразумець не магу, чым ім не падабаецца жыць тут усім. Чым яны не задаволеныя? Проста смешна, даходзіць да смеху. Калі быў мітынг у Мінску, прыйшлі мы, мы паказаліся. Увесь гэты час мы працавалі для таго, каб “гэтыя” хадзілі. Усіх нашых бела-чырвона-белых, заблукаўшую моладзь апрацавалі там, менавіта ў інстаграме, тэлеграм-каналах, усе тыя апазіцыйныя сайты, якія замбіравалі людзей. Але вы ж не празамбіраваныя, у вас жа ёсць стрыжань, у вас жа ёсць сіла духа і сіла волі. А гэтых заблукаўшых мне проста шкада. Наша талерантнасць і памяркоўнасць прывяла да таго, што мы прайгралі інфармацыйны бой, але не вайну. Вайну інфармацыйную мы пераможам тым, што мы пакажам на мітынгах, на плошчах, раскажам пра наш сцяг, раскажам, што мы таксама ёсць. Нам не трэба нічога паказваць, мы і так сказалі ўжо 9 жніўня, нас 80%. Чамусьці стала не модным быць за бацьку. А я хачу, каб гэта стала модным. Так, я маладая, і, так, я калгасніца, я родам з Плешчаніц, і я ганаруся, што дзякуючы нам усім, хто працуе і не ходзіць па плошчах, мы працуем на карысць і квітненне краіны.

Мы запыталіся ў людзей, чаму яны прыйшлі на гэтую акцыю. Паслухайце, што яны адказываюць.

• Текст доступен на языке: Русский