Міліцыя шукае 61-гадовага жыхара Радашкавічаў Аляксандра Аляксандравіча Вайцюка. 

У міліцыю звярнулася дачка пенсіянера і паведаміла, што 16 жніўня каля 10.00 бацька пайшоў з дому. Да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Прыкметы: на выгляд 60 гадоў, рост 180 сантыметраў, плотны, зялёныя вочы, прамыя сівыя валасы, на перадплеччы правай рукі – шнары. Мужчына хворы на сіндром Паркінсона, у яго здараюцца правалы ў памяці.

Быў апрануты: чорная майка з каўняром, шэрыя шорты без кішэняў, красоўкі цёмна-сіняга колеру.

Калі Вам вядома месцазнаходжанне мужчыны, просьба паведаміць у Маладзечанскі РАУС: 8 (025) 997-91-18;  8 (0176) 58-05-61, 102.

• Текст доступен на языке: Русский