Арганізатары акцыі прапануюць на лінейку 1 верасня не несці кожнаму па букету, а далучыцца да дабрачыннай акцыі.

Настаўнік атрымлівае адзін букет ад класа. А грошы, якія аддалі б на кветкі, збіраюць і пералічваюць на дабрачыннасць. Школьнікі, якія далучаюцца да акцыі, ідуць у школу са спецыяльнымі сцяжкамі.

Калі ваш клас хоча далучыцца да акцыі:

  1. Пацвердзіце адміністратару «Бумеранга дабра» пра жаданне класа ўдзельнічаць у акцыі, паведаміце нумар школы, клас і колькасць дзяцей.
  2. Вам перададуць сцяжкі перад лінейкай.
  3. Абмежаванняў па суме няма. Прапануецца ахвяраваць суму, якую вы планаваці аддаць на букет.
  4. На лінейцы павіншуйце настаўніка агульным букетам ад класа, сфатаграфуйцеся.
  5. Зрабіце грашовы перавод да 5 верасня.

«Бумеранг дабра» збірае ў межах акцыі грошы для рэабілітацыі маладзечанца Жэні Трубача.