Настаўнікі па Вялікім Гасцінцы рушаць на плошчу.

Сёння ўвечары некаторыя настанікі маладзечанскіх школ зноў сабраліся на акцыю. Сустрэліся каля Лядовага палаца і рушылі на Цэнтральную плошчу. У большасці на руках былі блакітныя стужкі, а ў руках – шары такога ж колеру.

– Менавіта гэтыя атрыбуты выкарыстоўваюць нашыя мінскія калегі, якія раней пачалі выходзіць на акцыі, – растлумачылі карэспандэнту ўдзельнікі.

– Я тут, каб выказаць сваю пазіцыю, – кажа Вольга, што працавала настаўніцай пачатковых класаў у СШ №8. Яна перакананая: былых настаўнікаў не бывае.

– Кожнае першае верасня я думаю пра тое, як настаўнік зойдзе ў клас і якія першыя словы ён скажа вучням, каб пачаць новы навучальны год. Што сёлета зможа сказаць педагог, калі ён устане да дошкі? Як ён пачне  першы ўрок у гэтым навучальным годзе?

На плошчы ўжо збіраліся людзі.
За настаўніцкай клонай неслі 20-метровы сцяг.

Алена Сербіна працуе ў гімназіі №10. На акцыю яна прыйшла не адна. Побач – калегі з гімназіі. На пытанне, навошта настаўнікі прыйшлі на акцыю, адказвае коратка: «Абараніць гонар мундзіра!»

Настаўнікі далучылся да акцыі на плошчы.

– Я таксама народ. І я не згодны з тым, што сёння адбываецца. Я супраць фальсіфікацыі выбараў і збіцця, я – за новыя выбары. Настаўнік, як і доктар, – стваральная прафесія. Доктар лечыць, мы выхоўваем. Таму педагогам важна сёння быць тут, – кажа настаўнік СШ №8 Ігар Данкевіч.

Фота аўтара.

• Текст доступен на языке: Русский