Фота narachanka.by.

Учора, 20 жніўня, агучылі прыгавор 35-гадоваму жыхару сталіцы, які абражаў, а потыі ударыў работніка ДАІ пры выкананні службовых абавязкаў у Ільі. Здарэнне адбылося сёлета, 8 сакавіка.

Нагадаем, увечары, 8 сакавіка, у Вілейскае РАУС паведамілі, што ў Ільі за рулём машыны едзе меркавана нецвярозы кіроўца.

Работнікі ДАІ выехалі на месца знайшлі аўтамабіль ля парку па вуліцы Савецкай. Адзін з пасажыраў машыны спачатку абражаў работніка ДАІ, пагражаў яму, а потым стукнуў па галаве. На неаднаразовыя папярэджанні пра магчымае прымяненне фізічнай сілы, спецсродкаў і агнястрэльнай зброі мужчына не адрэагаваў.

Рушылі ўслед тры папераджальныя стрэлы ў паветра, а затым – прыцэльны ў нагу. Медыкі аказалі мужчыну першую дапамогу.

Ён быў шпіталізаваны, выстаўлены канвой. Утрыманне алкаголю ў  паветры склала 1,48 праміле.

Як расказала памочнік пракурора Вілейшчыны Наталля Стрэж, пасажыра-парушальніка судзілі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса – гвал або пагроза прымянення гвалту ў адносінах да работніка ўнутраных спраў.

Аказалася, што фігурант ужо быў судзімы па артыкуле 317 – парушэнне правіл дарожнага руху. і на момант здарэння ў Ільі меў непагашаную судзімасць.

Падчас суда мужчына не адмаўляў сваю віну. Аднак казаў, што ён нічога не памятае.

Суд прызнаў фігуранта вінаватым. І прызначыў пакаранне – тры гады у калоніі агульнага рэжыму. Аднак з улікам амністыі, што была сёлета ў маі, тэрмін зменшылі да двух гадоў.

Прыгавор не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

Відэа здарэння:

 

• Текст доступен на языке: Русский