Сёння ў Маладзечне прайшла акцыя салідарнасці ў падтрымку свабоды і праў чалавека. На імправізаванай сцэне выступалі прадстаўнікі ініціятыўнай групы, музыкі і жыхары Маладзечна, а медыкі мералі ахвотных ціск і распавядалі пра псіхалагічную дапамогу ахвярам гвалту.

View this post on Instagram

Вельмі шмат людзей сёння было на мітынгу 🔥

A post shared by Рэгiянальная газета (@rg_rhby) on

Медыкі мераюць ціск.

Барабаншчык быў першым выступоўцам на акцыі.
Выступае прадстаўніца жаночай салідарнасці Алеся Каролік.

Лідар жаночай салідарнасці Маладзечна Алеся Каролік расказала, што збіраюць подпісы пад зваротам да прадстаўнікоў маладзечанскіх арганізацый Чырвонага крыжа, Беларускага фонду міру, Беларускага саюза жанчын. Пытанні да іх чытайце на фота. Падпісацца можна зараз каля фантана. Там зараз акцыю ладзяць медыцынскія работнікі.

На сцэне — праваабаронца Эдуард Баланчук.

Дачка славутага гісторыка Міколы Ермаловіча.

Прадстаўнік ініцыятыўнай групы Аляксандр Бадзін.

Прадстаўнік “Маладзечнамэблі” расказаў, што на іх прадапрыемстве кіраўнік не забараніў збіраць подпісы пад зваротам да старшыні райвыканкама Горлава з пытаннямі ад калектыва. Заклікае і іншыя калектывы далучацца да салідарнасці і не баяцца.

Гулец футбольнай каманды «Маладзечнамэблі» ўстаў на калені і дзякуе жанчынам за іх падтрымку і акцыі.
Мінак не хацеў выходзіць на сцэну, аднак вырашыў сказаць, што не трэба здавацца.
Вядучы.

На сцэне прачыталі малітву.

Цягам мерапрыемства падцягваліся людзі, нашы карэспандэнты адзначаюць, што на акцыі было каля 3000 жыхароў.

Фота Настассі УТКІНАЙ.