Партрэт Генадзя Карпенкі - у руках удзельніцы нядаўняй мірнай акцыі ў Маладзечне. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Сёння мы атрымалі ліст з Германіі, з Франкфурта-на-Майне, ад спадарыні Людмілы Карпенка, удавы палітыка, навукоўца, былога дырэктара ЗПМ і старшыні Маладзечанскага гарвыканкама Генадзя Карпенкі.

«Уся наша сям’я сочыць за падзеямі ў Беларусі. Мы не толькі сочым, але і дапамагаем, як можам. Аказваем фінансавую дапамогу пацярпелым, унучка перакладае на нямецкую мову артыкулы пра тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі.

Мы захапляемся гераізмам беларускага народа і абураныя садызмам АМАПа. Ад улады цярпелі апаненты ў 1999 годзе. Цяпер церпіць народ. Так шмат бяды выпала на лёс беларусаў. Але мы пераадолеем усе цяжкасці.»