Адказ за подпісам старшыні райвыканкама Юрыя Горлава атрымаў Валеры Савіцкі, які ў той час прадстаўляў ініцыятыўную групу.

У адказе спасылаюцца на Закон «Аб масавых мерапрыемствах». Пішуць, што арганізатарамі сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, у якіх мае быць больш за тысячу чалавек, могуць выступаць толькі палітычныя партыі, прафесійныя саюзы і іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь.

Калі колькасць удзельнікаў будзе перавышаць тысячу чалавек, заяву патрэбна падаваць у Мінаблвыканкам.

Такім чынам, райвыканкам піша, што заявы аб правядзенні масавых мерапрыемстваў маладзечанцы павінны падаваць у Мінаблвыканкам.