Мікіта Крыўцоў.

Пра смерць Мікіты журналістам «РГ» паведаміла яго жонка Алена.

Яна расказала, што цела Мікіты знайшлі ў лесе Партызанскага раёна Мінска.

Маладога чалавека знайшлі павешаным. Пра гэта сваякам сёння расказалі прадстаўнікі міліцыі.

Мікіта не выходзіў на сувязь с Аленай ад 11 жніўня. Апошні раз яго бачылі раніцай 12 жніўня. У Мікіты засталася 5-гадовая дачка. Ён быў фанатам ФК «Маладзечна».

Мікіта нарадзіўся ў Вілейцы, некаторы час жыў у Маладзечне.

Пост Мікіты Крыўцова ў інстаграме зроблены ў Маладзечне 9 жніўня з подпісам “Мая зямля”.