Сёння, 23 жніўня, футбольная супольнасць у Маладзечне ўшанавала памяць Мікіты Крыўцова.

Сёння на гарадскім стадыёне ў Маладзечне ўшанавалі памяць загінулага Мікіты Крыўцова. Людзі неслі кветкі, на 12-м сектары спецыяльна прынеслі фотаздымак Мікіты.

Нагадаем, што сувязь с Мікітай знікла 11 жніўня. Апошні раз яго бачылі раніцай 12 жніўня. Учора, 22 жніўня, яго жонка паведаміла журналістам «РГ», што Мікіту знайшлі павешаным у лесе ў Мінску. Жонка лічыць, што смерць Мікіты звязаная з палітыкай. Крыўцоў неаднаразова трапляў у аб’ектывы камер нашых карэспандэнтаў увечары 9 жніўня, калі пачаліся пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў.

Фота Настассі УТКІНАЙ.