Сёння, 23 жніўня, у Маладзечне прайшло шэсце ад Лядовага палаца да цэнтральнай плошчы. 

Людзі пачалі збірацца каля Лядовага палаца да двух, міма праязджалі аўтамабілі са схаванымі нумарамі і з дзяржаўнымі сцягамі. У адной з такіх машын за рулём — Каліна Капуцкая, дырэктар 14-й школы Маладзечна і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Каліна Капуцкая.

Журналісты “Рэгіянальнай газеты” патэлефанавалі прадстаўніку Маладзечанскай ДАІ па каментар з нагоды таго, што па Вялікім Гасцінцы едзіць не менш за 15 машын з заклеенымі нумарамі. На месцы нумароў – надпіс “За Беларусь!”.

ДАІ адказала, што да іх звяртаюцца з такімі паведамленнямі, яны выязджаюць на выклікі.

У 14:30 калона пратэстоўцаў рушыла ў бок цэнтра.

На скрыжаваннях калону вітаюць іншыя людзі, некаторыя далучаюцца.

На плошчы каля політэхнічнага коледжа стаялі два аўтамабілі міліцыі. Калі людзі сталі на плошчы, міліцыянер у мегафон аб’явіў, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

Міліцыянеры заклікаюць падыйсці да іх арганізатараў. У адказ з натоўпа крычаць: “Мы ўсе арганізатары”, “Мы свабодныя людзі”, “Надакучыла баяцца”, “Гэта наш горад”.

З калонак на плошчы гучыць песня “Саня останется с нами”.

Калі на плошчы прыйшлі яшчэ больш міліцыянераў, то людзі павольна пайшлі ў бок Вялікага Гасцінца і разыйшліся.