Мікіта – малады чалавек са сцягам. Фота Андрэя Рагінскага.

На фотаздымках і відэа відаць, што Мікіта Крыўцоў 9 жніўня быў у Маладзечне.

Ён удзельнічаў у мітынгу на Цэнтральнай плошчы. Ёсць відэа, дзе малады чалавек адзін стаіць насупраць шэрагу міліцыянераў.

Па інфармацыі яго жонкі Алены, сувязь з Мікітам знікла ў першай палове дня 12 жніўня, калі ён быў у Мінску.

22 жніўня сям’і паведамілі, што Мікіту знайшлі ў Мінску, у Партызанскім раёне. Ён быў павешаны.

Мікіта нарадзіўся у Вілейцы, некаторы час жыў у Маладзечне. Быў фанатам ФК «Маладзечна». Яго жонка і пяцігадовая дачка жывуць у Жодзіна. 28-гадовага маладога чалавека прыгадваюць як патрыёта, якому важная была нацыянальная гісторыя і культура.

Фота Андрэя Рагінскага.