Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра гэта карэспандэнту расказала галоўны спецыяліст Упраўлення адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Алена Рослік.

Сярод 19 маладых спецыялістаў – 10 з вышэйшай адукацыяй, 5 – з сярэднай спецыяльнай, 3 – з прафесійна-тэхнічнай. Пяць спецыялістаў вярнуліся па мэтавым накіраванні.

Ёсць выхавальнікі, спецыялісты па алігафрэнапедагогіцы, настаўнікі фізічнай культуры, замежнай мовы, павары. Спецыялісты пойдуць ва ўстановы адукацыі горада і раёна.

26 жніўня іх па традыцыі публічна павіншуюць на раённай жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі.

• Текст доступен на языке: Русский