Фота Настассі УТКІНАЙ.

Ад 25 жніўня па 5 верасня Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага -дзеці! ».  У рамках якога пад дэвізам« Будзь прыкладам свайму дзіцяці! » 28 жніўня правядуць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, накіраванага на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года.

У першыя дні, калі вучні пойдуць у школу, Дзяржаўтаінспекцыя і прадстаўнікі адукацыі ў рамках тыдня бяспекі дарожнага руху сустрэнуцца са школьнікамі і іх бацькамі, каб яшчэ раз пагаварыць пра важныя пытанні,  якія тычацца правільных і бяспечных паводзінаў на вулічна-дарожнай сетцы, у аўтатранспарце, пазначэння светлаадбівальных элементаў у цёмны час сутак, а таксама культуру паводзін і ўзаемапавазе паміж удзельнікамі дарожнага руху.

Вельмі важна нагадаць кіроўцам пра тое, што ў час спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Увага – дзеці!» пры руху ў светлы час сутак неабходна ўключаць блізкае святло фар, альбо дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці), быць максімальна ўважлівымі, асабліва паблізу дзіцячых навучальных устаноў, пешаходных пераходаў і на дваровых тэрыторыях.

За парушэнне гэтага патрабавання, прадугледжанага п.166.9 ПДР, у адносінах да кіроўцаў прымяняецца адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з часткай 3 артыкула 18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сёння застаецца актуальнай. У бягучым годзе ў параўнанні з мінулым годам назіраецца істотны рост аварый з удзелам непаўналетніх на тэрыторыі Мінскай вобласці.

Натэрыторыі Маладзечанскага раёна зарэгістравана 33 ДТЗ. У іх тры чалавекі загінулі, 38 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Тры ДТЗ адбылося з удзелам нецвярозых кіроўцаў. З удзелам непаўналетніх на бягучы перыяд зарэгістравана шэсць ДТЗ. У іх шэсць дзяцей атрымалі цялесныя пашкоджанні. Пяць удзельнікаў дарожнага руху – пешаходы і адзін – раварыст.

Асноўнымі памылкамі непаўналетніх пешаходаў, якія сталі прычынамі ДТЗ з’явіліся:

  • пераход праз праезную частку па-за пешаходным;
  • пераход, нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу;
  • знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу бацькоў і нагадвае пра тое, што менавіта яны ў першую чаргу нясуць адказнасць за сваіх дзяцей. Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе  выхоўваць у дзяцей навык няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху, тлумачыць дзецям наступствы невыканання ПДР.

Шлях дзіця ў школу і назад дадому павінен быць бяспечным. Нагадайце асноўныя правілы паводзін на дарозе! Дамажыцеся таго, каб дзіця, знаходзячыся паблізу або на праезнай часткі не размаўляла па тэлефоне і не слухала музыку ў навушніках, бо гэта адцягвае ўвагу.

Пазначце школьную сумку, вопратку дзіцяці святлоадбіўнымі элементамі.За неналежнае выкананне абавязкаў па выхаванні непаўналетніх, бацькі могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.