На мінулым тыдні РГ падзялілася гісторыяй Міхаіла Бароўскага, якога збілі 10 жніўня і трымалі некалькі дзён у ізалятары ў Жодзіне.

Сёння адзін з парталаў атрымаў відэазапіс з цэнтральнай плошчы ў Маладзечне, на якой ішоў 10 жніўня Бароўскі. На відэа Бароўскі падымае рукі ўверх. У рэдакцыю гэтага партала відэазапіс даслала прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

Прэс-служба УУС Мінаблвыканкама заявіла, што Бароўскі выйшаў на цэнтральную плошчы, гучна скандзіраваў, падымаў рукі ўверх і прызываў грамадзян да масавых беспарадкаў.

— На неаднаразовыя папярэджанні супрацоўнікаў міліцыі ён не рэагаваў, — распавядаюць у прэс-службе. — Таму начальнік Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара распарадзіўся без прымянення фізічнай сілы суправадзіць «актывіста» ў службовы аўтамабіль, каб даставіць для разгляду ў РАУС.

Прэс-служба УУС Мінаблвыканкама не змагла адказаць на пытанне, чаму ў такім выпадку ў мужчыны засталіся траўмы.

У «РГ» ёсць фотаздымкі і відэа затрымання Міхаіла Бароўскага, на якіх бачна, што міліцыянеры яго затрымліваюць з прымяненнем фізічнай сілы.

View this post on Instagram

Гэта відэа знялі журналісты "Рэгіянальнай газеты" 10 жніўня. На ім відаць момант затрымання маладзечанца Міхаіла Бароўскага. Партал no__name апублікаваў гісторыю мужчыны і папрасіў каментар у прэс-службы УУС Мінаблвыканкама. — На неаднаразовыя папярэджанні супрацоўнікаў міліцыі ён не рэагаваў, — распавядаюць у прэс-службе. — Таму начальнік Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара распарадзіўся без прымянення фізічнай сілы суправадзіць «актывіста» ў службовы аўтамабіль, каб даставіць для разгляду ў РАУС. Якім чынам адбылося затрыманне без ужывання фізічнай сілы, глядзіце на нашым відэа. #беларусь #мвд #затрыманні #выбары2020

A post shared by Рэгiянальная газета (@rg_rhby) on