Дзмітры Піневіч. Фота БелТА.

Днямі міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік стаў старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. Яго абавязкі пакуль выковае першы намесні Дзмітры Піневіч, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Дзмітры Леанідавіч – ураджэнец Ільі.

Дзмітры Піневіч нарадзіўся ў Ільі ў 1967 годзе. У 1984 годзе з залатым медалём скончыў Ільянскую школу. Пасля – Ленінградскую ваенна-медыцынскую акадэмію Кірава, акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў доктарам у вайсковай часці ва Украіне (1990-12992), доктарам-хірургам 36 гарадской паліклінікі ў Мінску (1993-1994), намеснікам галоўнага доктара па медчастцы для грамадзянскай абароны пятай клінічнай бальніцы Мінска (1994-1999), галоўным доктарам шостай клінічнай бальніцы Мінска (1999-2001). У першым паўгоддзі 2002 года быў начальнікам упраўлення кантролю органаў аховы здароўя, сацыяльнай абароны, спорту і турызму ўпраўлення Камітэту дзяржкантролю Беларусі. 2002-2011 – старшыня Камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Ад 2011 – першы намеснік міністра аховы здароўя.

Мае медаль «За працоўныця заслугі».

Сёння ў Ільі жывуць родныя Дзмітрыя Піневіча. Ён падтрымліва сувязі з роднай школай.

 

• Текст доступен на языке: Русский