Каліна Капуцкая.

Учора ў Маладзечне праходзіла шэсце новай Беларусі. Людзі калонай ішлі ад Лядовага палаца да цэнтральнай плошчы. Падчас шэсця па дарозе ездзілі машыны са схаванымі нумарамі і дзяржаўнымі сцягамі.

У адной з такіх машын за рулём знаходзілася дырэктар СШ №14, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Каліна Капуцкая. Яна кіравала «Фольксвагенам», замест нумароў быў надпіс «За Беларусь!».

Журналісты «Рэгіянальнай газеты» ўчора патэлефанавалі прадстаўніку Маладзечанскай ДАІ па каментар з нагоды таго, што па Вялікім Гасцінцы едзіць не менш за 15 машын з заклеенымі нумарамі. На месцы нумароў — надпіс «За Беларусь!».
ДАІ адказала, што да іх звяртаюцца з такімі паведамленнямі, яны выязджаюць на выклікі.

Згодна з часткай 6 артыкула 18.12 КоАП кіраванне транспартным сродкам з загадзя скрытым, падробленым (падкладзеным) або iншым чынам змененым рэгiстрацыйным (нумарным) знакам, ідэнтыфікацыйным нумарам кузава або шасi або без прысвоенага рэгiстрацыйнага (нумарнога) знака — штраф 10-20 базавых велічынь (ад 270 да 540 рублёў).

Фота Настассі УТКІНАЙ.