Фота Андрэя Рагінскага.

23 жніўня ў Ашмянах у касцёле святога Міхаіла прайшлі ўрачыстасці з нагоды першай камуніі ў маленькіх жыхароў райцэнтра.

Амаль 200 хлопчыкаў і дзяўчынак у святочных белых убранствах, а таксама іх бацькі прынялі ўдзел у святой імшы. З-за вялікай колькасці вернікаў урачыстасці праходзілі ў два заходы: першыя 97 дзетак прынялі камунію у 8 гадзін, астатнія ў 12.

Будзем спадзявацца, што гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі захаваюць сумленне ў сваім жыцці не толькі перад Богам, але і перад сабой і сваімі блізкімі.