Фота Вольгі Юркевіч.

24 жніўня ў МЗС быў выкліканы пасол Беларусі ў Літве, якому была ўручаная нота пратэсту супраць парушэння дзяржаўнай мяжы Літвы, паведамляе МЗС краіны.

Раней паведамлялася, што беларускае Мінабароны спыніла спробу парушэння паветранай прасторы Беларусі з боку Літвы. Адтуль быў запушчаны «зонд из васьмі паветраных шароў з антыдзяржаўнай сімволікай».

«Экіпажы верталётаў МІ-24 перарвалі палёт паветраных шароў без выкарыстання зброі».

Літва сцвярджае, што, ганяючыся з паветранымі шарыкамі з беларускім нацыянальным сцягам, беларускі верталёт заляцеў у літоўскую паветраную прастору каля Меднікаў.