Фота sputnik.by

Вадзіма Зайцава ад 10 жніўня прызначылі дырэктарам Ашмянскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы імя Андрэя Барбашынскага.

Вадзім Маратавіч нарадзіўся 14 лістапада 1971 гада ў г Мар’інай Горцы. У 1987 годзе паступіў у Інстытут фізічнай культуры. Затым вучыўся ў Акадэміі фізічнай культуры і спорту ў Маскве, Мінскім педагагічным універсітэце імя Танка. Ад 2010 па 2012 гады вучыўся ў магістратуры Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму; ад 2013 па 2018 гады – у аспірантуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры.

Вадзім Зайцаў. Фота з сайта Ашмянскага райвыканкама.

Працаваў у арганізацыйным аддзеле кааператыва «Кантынент-Алімп», намеснікам генеральнага дырэктара ўнітарнага прадпрыемства «Выратавальнік» МНС РФ, трэнерам-выкладчыкам грэка-рымскай барацьбы МОСДЮШОР Магілёва.

З 2012 па 2019 год быў загадчыкам кафедры тэарэтыка-метадалагічных асноў фізічнай культуры інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.