Ілюстрацыйнае фота 1zoom.ru.

Міністэрства абароны заявіла, што ўчора вечарам адбылася правакацыя з выкарыстаннем паветраных шароў на мяжы з Літвой.

23 жніўня прыблізна ў 19:30 дзяжурнымі сіламі ВПС (ваенна-паветраныя сілы) і войскаў СПА (супрацьпаветраная абарона) была спынена правакацыя з боку Літоўскай Рэспублікі ў раёне Воўкашчыны Ашмянскага раёна.

З сумежнай тэрыторыі быў запушчаны зонд з васьмі паветраных шароў з антыдзяржаўнай сімволікай.

Дзякуючы дзеянням экіпажаў верталётаў МІ-24 са складу дзяжурных сіл СПА палёт паветраных шароў быў спынены без прымянення зброі.

Ваеннае ведамства падрыхтавала адпаведныя матэрыялы і накіравала іх у Міністэрства замежных спраў Беларусі для падрыхтоўкі ноты літоўскаму боку.