25 жніўня ў Маладзечне плануюць пахаваць дэманстранта Мікіту Крыўцова, паведамляе Наша Ніва. Час удакладняецца.

Пра смерць Мікіты журналістам «РГ» паведаміла яго жонка Алена. Яна расказала, што цела Мікіты знайшлі ў лесе Партызанскага раёна Мінска.

Мікіта не выходзіў на сувязь с Аленай ад 11 жніўня. Апошні раз яго бачылі раніцай 12 жніўня. У Мікіты засталася 5-гадовая дачка. Ён быў фанатам ФК «Маладзечна».

Мікіта нарадзіўся ў Вілейцы, некаторы час жыў у Маладзечне.

9 жніўня, увечары, Мікіта быў на мітынгу ў Маладзечне.

 

• Текст доступен на языке: Русский