Фота Юліі Ярашонак.

Дажджы і да 25 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 26 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах Беларусі чакаецца туман. Вецер прагназуецца заходні, пры навальніцах – парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, днём – 19-25 цяпла.