Выбары 2020 года. Ілюстрацыйнае фота. Здымак Сяргея Лескеця.

Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, піша БЕЛТА.

«Канстытуцыя не прадугледжвае магчымасці стварэння грамадскіх органаў і арганізацый, правамоцных пераглядаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

Таму стварэнне Каардынацыйнай рады, якая вызначыла сваёй мэтай перагляд выбараў прэзідэнта Беларусі не ў парадку, вызначаным Канстытуцыяй і выбарчым заканадаўствам, з’яўляецца неканстытуцыйным.

Канстытуцыйны суд звяртае ўвагу, што ўсім грамадзянам, суб’ектам грамадска-палітычных адносін неабходна выконваць рэжым канстытуцыйнай законнасці. Гэта дасць магчымасць эфектыўна процідзейнічаць любым спробам дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, негатыўна паўплываць на стабільнасць і суверэнітэт дзяржавы, мір і згоду ў нашым грамадстве», – сказаў Пётр Міклашэвіч.

«Беларускі народ з’яўляецца адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і правамоцны ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй, прымаць удзел у фарміраванні дзяржаўнай улады. На мінулых выбарах 9 жніўня беларускі народ выказаў сваё волевыяўленне і выбраў прэзідэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнку», – дадаў Пётр Міклашэвіч.

Старшыня КС падкрэсліў: «На канстытуцыйным узроўні і ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам вызначаны два органа, якія правамоцныя разглядаць пытанні, звязаныя з аспрэчваннем вынікаў выбараў, прызнаннем іх несапраўднымі і вырашаць іншыя спрэчкі ў выбарчым працэсе. Гэта Цэнтральная выбарчая камісія і Вярхоўны суд»

• Текст доступен на языке: Русский