Клаўдзія Дубовік на прэзентацыі сваёй кнігі ў бібліятэцы ў Вілейцы. Фота villib.by.

Пра гэта нам паведаміў чытач з Вілейкі, Аляксей Сюдак. Клаўдзія Іванаўна памерла ўчора, 24 жніўня.

Клаўдзія Дубовік нарадзілася ў вёсцы Багданава, на Вілейшчыне, 16 жніўня ў 1950 годзе. Скончыла Куранецкую сярэднюю школу, Рыжскае вучылішча сувязі, факультэт журналістыкі БДУ.

Працавала рэдактарам насценнай газеты завода «Зеніт» у Вілейцы, у рэдакцыі газеты «Святло камунізма» (цяпер «Маладзечанская газета»). Пяць гадоў была дэпутатам гарадскога Савета Вілейкі.

Аўтар зборнікаў вершаў «Я вернусь к тебе…», «Молитва любви», паэм «Фальварак Багданава», «Станіслава», «Камень Стыда», «Мястэчка Куранец», «Чарапашкі ў Багданаве».

Жыла ў Вілейцы.

Калектыў «Рэгіянальнай газеты» выказвае спачуванні родным і блізкім Клаўдзіі Дубовік.

• Текст доступен на языке: Русский