Сёння ў 12.30 у Маладзечне, у жалобнай зале на Янкі Купалы, 50, пачалося развітанне з Мікітам Крыўцовым.

Маці і жонка Мікіты Крыўцова.

Бабуля Мікіты.

На развітанне прыйшло некалькі соцень людзей, прыехаў экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Дзмітрыеў.

Андрэй Дзмітрыеў.

Труну з целам Мікіты накрылі бел-чырвона-белым сцягам.

Бабуля Мікіты Зоя Фёдараўна пасля пахавання паразмаўляла з журналістамі. Жанчына расказала, што выхоўвала Мікіту ад пялюшак да вяселля, таму ўнук для яе такі родны:

– Яго палічылі страшным лідарам, а па тэлевізары казалі, што ўсіх лідараў патрэбна знішчаць, каб іншым не было павадна. Так, сябры да яго прыслухоўваліся, ён меў аўтарытэт, яго любілі. Забраць яго з морга было вельмі складана. Не давалі паглядзець. А як забраць, я ж не ведаю, што аддаюць. Але следчы дабіўся, каб бацьку паказалі цела. А што там паказаць, калі няма твару?

Бацька пазнаў яго па татуіроўках, яны ж не знікаюць. Была татуіроўка з матрошкай з надпісам «Варвара», у гонар дачкі.

Нам сказалі, што гэта быў суіцыд. Ён бы ніколі такога не зрабіў, у гэтым дачыненні ён слабы. Да таго ж, як можа чалавек правісець у скверыку ў такую спёку, ды каб ніхто не бачыў? Бацьку паказвалі фотаздымкі з месца, дзе знайшлі. Тата не змог глядзець, таму што твару не было. Нам вельмі цяжка, мы ўсе на леках.

Фота Ігара Палынскага.

Нагадаем, што цела Мікіты знайшлі ў лесе Партызанскага раёна Мінска. Маладога чалавека знайшлі павешаным. Пра гэта сваякам сёння расказалі прадстаўнікі міліцыі. Мікіта не выходзіў на сувязь з роднымі ад 11 жніўня. Апошні раз яго бачылі раніцай 12 жніўня. У Мікіты засталася 5-гадовая дачка. Ён быў фанатам ФК «Маладзечна».

Столькі людзей прыйшлі на развітанні з Мікітай. Яшчэ частка людзей стаіць па разныя бакі ад дарогі.

Труну неслі мужчыны на руках некалькі кіламетраў да могілак. Па словах Эдварда Балунчука, гэта зрабілі таму, што Мікіта — герой, а герояў трэба несці на руках.

Бацька развітваецца з Мікітай.

Мікіту пахавалі пад гімн “Магутны Божа” на старых могілках у Маладзечне.

Фота Настассі УТКІНАЙ.

• Текст доступен на языке: Русский