ДАІ Маладзечна шукае сведак і відавочцаў дзвюх аварый, што здарыліся ў  жніўні.

1 жніўня, каля 17.00, адбылося ДТЗ ля паварота на Мароські. Пацярпеў раварыст. 40-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна кіраваў аўтамабілем «Хонда». Ён ехаў па вуліцы Купалы ў Лебедзеве  з боку Маладзечна па трасе Р-106. На скрыжаванні вуліцы Янкі Купалы і Кастрычніцкай, побач з паваротам на Мароські, аўтамабіль наехаў на раварыста – 35-гадовага жыхара Маладзечаншчыны. Раварыст ехаў злева направа па ходу руху, выехаў на скрыжаванне, дзе яго і збіла машына

7 жніўня, каля 19.45, здарылася аварыя ў Маладзечне, у пачатку Вялікага Гасцінца,  19-гадовы кіроўца, жыхар вёскі Мароські, на машыне «Рэно-19» ехаў па Вялікім Гасцінцы ў кірунку Смаргоні. У крайняй правай паласе руху, побач з домам №2, наехаў на 47-гадовую маладзечанку, якая пераходзіла дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе злева направа па ходу руху аўто. Пацярпелую шпіталізавалі ў рэанімацыю Маладзечанскай ЦРБ. Раварыст атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Просьба сведак і відавочцаў дадзеных здарэнняў звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Т. Дудко, 1- 18 або па тэлефонах (8-0176) 74-53-40, 74-53-43 альбо 102.

• Текст доступен на языке: Русский