На месцы здарэння. Фота ДАІ.

Жанчына загінула пад коламі матацыкла ў Валожыне, паведамілі tut.by ў прэс-службе ДАІ Беларусі.

Здарэнне адбылося 25 жніўня, каля 21.50, на вуліцы Шчарбіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, 26-гадовы кіроўца матацыкла «Хонда» ехаў з боку вуліцы Леніна ў напрамку плошчы Свабоды і збіў 42-гадовую жанчыну, якая ішла па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский