Угнаны аўтамабіль. Фота УУС Мінаблвыканкама.

На днях раніцай у Маладзечанскі РАУС паступіла паведамленне аб угоне «Жыгулёў» у 83-гадовага мясцовага жыхара. Праз некаторы час паступіла і заява пра крадзеж залатых рэчаў з кватэры маладзечанкі, якая жыве недалёка ад уладальніка сагнанай машыны.

На працягу сутак праваахоўнікі знайшлі згарэлым скрадзены аўтамабіль на ўскраіне Маладзечна і раскрылі кватэрны крадзеж. Як аказалася, да абодвух злачынстваў магла быць датычная адна і тая ж кампанія.

Па словах траіх таварышаў, усё пачалося напярэдадні вечарам на кватэры, дзе здарыўся крадзеж. Гаспадыня зладзіла застолле, на якое завіталі трое мужчын. Па заканчэнні кампанія пакінула кватэру. Падазраюць, што адзін з фігурантаў скраў золата гаспадыні, сумку з дакументамі і рэчамі. Прапажу не заўважылі.

Выйшаўшы на вуліцу, кампанія накіравалася ў бок свайго раёна. Прайшоўшы пару метраў, адзін з мужчын заўважыў белыя «Жыгулі». У яго меліся такія ж. Таму, калі ён сказаў таварышам, што машына яго і прапанаваў іх падвезці, тыя, па іх словах, нават не засумняваліся ў праўдзівасці слоў. Мужчына разбіў у дзверы шкло і завёў, замкнуўшы драты стартара.

Пасля гэтай паездкі машыну і знайшлі згарэлай на ўскраіне Маладзечна – па словах мужчын, яна ўспыхнула з-за іх неасцярожнага абыходжання з агнём.

Па фактах крадзяжу залатых вырабаў і ўгону аўтамабіля пачалі крымінальныя справы.

• Текст доступен на языке: Русский