Фота zviazda.by.

19 жніўня ў Вілейскім судзе агучылі прыгавор 41-гадоваму мясцоваму жыхару. Яго абвінавацілі ў незаконным захоўванні і збыце наркотыкаў, расказала карэспандэнту памочнік пракурора Вілейшчыны Наталля Стрэж.

Пачалося ўсё ў 2019 годзе, калі мужчына на ўскрайку лесу ў Вілейскім раёне сарваў куст канопляў. Ён прынёс расліну дамоў, высушыў і захаваў, ведаючы пра тое, што захоўвае наркатычны сродак – марыхуану. Частку парашку мужчына трымаў дома, частку – у гаспадарчай пабудове.

Сёлета, 27 лютага, ён прадаў частку марыхуаны жыхару Маладзечна.

На судзе мужчына цалкам прызнаў віну. Збыт наркотыка растлумачыў цяжкім фінансавым станам сям’і.

Па словах Наталлі Стрэж, суд улічыў раскаянне фигуранта і тое, што ў яго ёсць малалетнія дзеці.

Мужчыну асудзілі па частцы 2 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса. Прысудзілі тры гады ў калоніі строгага рэжыму без штрафу. З улікам амністыі, што была ў маі, атрымалася два. Акрамя таго, фігурант будзе лячыцца ад хранічнага алкагалізму.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

 

• Текст доступен на языке: Русский