Фота Настассі УТКІНАЙ.

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 247 выпадкаў каранавіруса. 

Учора было 82 выпадкі. Такім чынам рост за суткі склаў 165. Апошні раз 250 выпадкаў фіксавалася 6 ліпеня. 8 ліпеня было 221, а потым паўтара месяца наогул не перавышала за 200 выпадкаў.

Усяго з часу пандэміі — 70 974 выпадкі, выпісана 69 378 чалавек, за ўвесь час памерлі 657 чалавек (пяць за суткі).

• Текст доступен на языке: Русский