Ідэйныя натхняльнікі і майстры, якія зрабілі паркоўку. Фота Івана Насадовіча.

Велапаркоўку ўсталявалі 26 жніўня на тэрыторыі Вілейскага дзяржаўнага каледжа, побач з яшчэ адным арт-аб’ектам – самай вялікай падковай на Міншчыне. 

– Паркоўку на базе такарнага станка зрабілі майстар вытворчага навучання Аляксандр Лапо і маладыя спецыялісты Максім Бурлака і Ігнат Дмішук. Яе ўстанавілі ў памяць пра ТВ-124 і дырэктара ўстановы Віктара Цыркуновча, – расказаў карэспандэнту дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў.

Так выглядае паркоўка. Фота Івана Насадовіча.

• Текст доступен на языке: Русский