27 жніўня ў Маладзечанскі райвыканкам занеслі зварот ад калектыва ЗАТ «Маладзечнамэбля».

Зварот занёс і зарэгістраваў прадстаўнік калектыва прадпрыемства Уладзімір Станевіч.

Заява накіраваная старшыні Маладзечанскага райвыканкама Юрыю Горлаву і старшыні Маладзечанскага райсавета дэпутатаў Андрэю Паукшце.

У звароце заяўляюць аб скліканні сходу па пытанні адклікання дэпутата Палаты прадстаўнікоў Людмілы Канановіч.

Даём сціслыя вытрымкі са звароту:

«Нам бясконца балюча глядзець на тое, што адбылося і адбываецца цяпер у Беларусі і Маладзечне ў прыватнасці. Мы назіраем не толькі садысцкія схільнасці, непрафесіяналізм, цынічнае стаўленне да сваіх суграмадзян асобных прадстаўнікоў розных прафесій, але і сапраўдны прававы дэфолт.

У нас адсутнічае ўпэўненасць, што пасля работы мы зможам спакойна дабрацца дадому і не станем выпадковым чалавекам, які прапіў пад гарачую руку супрацоўніка АМАП.

Паводле часткі 1 артыкула 26 Закона «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу» дэпутат Палаты прадстаўнікоў адказны перад выбаршчыкамі і ім справаздачыцца.

Якія чынам наш дэпутат Канановіч абараняла і адстайвала правы сваіх выбаршчыкаў у сувязі з падзеямі пасля выбараў прэзідэнта, нам невядома.

На сустрэчы 18 жніўня з актывам горада дэпутат Канановіч адмовіла ў адзінай прапанове жыхароў Маладзечна. Ад дэпутата патрабавалася толькі напісаць адпаведную пастанову ў Маладзечанскі райвыканкам.

Такім чынам, будучы прадстаўніком жыхароў Маладзечна, адказнай і падсправаздачнай ім, дэпутат не жадае лічыцца з воляй жыхароў Маладзечна. Канановіч увогуле выказала сумненні у тым, што прысутныя на сустрэчы грамадзяне прадстаўляюць інтарэсы ўсіх яе выбаршчыкаў.

Гэта яшчэ раз падкрэслівае глыбокую адарванасць ад сваіх выбаршчыкаў і іх праблем.

У сувязі з вышэйвыкладзеным, кіруючыся артыкуламі 129, 130, 131 Выбарчага кодэкса заяўляем аб неабходнасці правесці сход выбаршчыкаў па пытанні адклікання дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Маладзечанскай гарадской акрузе №72 Людмілы Канановіч.

Просім аператыўна паведаміць пісьмова дату, час і месца правядзення сходу.»

Зварот падпісала 204 работніка «Маладзечнамэблі».

Дадзеныя аб рэгістрацыі заявы.