У адной з устаноў адукацыі Вілейшчыны. Скрын з відэа tvr.by.

44 ўстановы адукацыі і спорту Вілейкі і Вілейскага раёна атрымалі сертыфікаты гатоўнасці. Сёння ўсе школы, дзіцячыя сады і каледжы адпавядаюць патрабаванням санітарных службаў горада, паведамляе Беларусь 1.

У школах і садках – новая мэбля, касметычны рамонт і неабходнае абсталяванне.

Напрыклад, у гімназіі «Логас» абнавілі мэблю ў класах, замянілі вокны і правялі касметычны рамонт сталовай. Таксама абсталявалі спецыяльны кабінет біялогіі з мульцібодам, новымі мікраскопамі і стымулятарам – муляжом чалавека – для адпрацоўкі правілаў першай меддапамогі.

Усяго за парты ў Вілейцы і Вілейскім 1 верасня сядуць больш за чатыры тысячы школьнікаў.

Да новага навучальнага года прывялі ў парадак і дзіцячыя сады. Так, у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці, дзе навучаюцца 170 выхаванцаў ад двух да сямі гадоў, адкрылі летняе кафэ на свежым паветры. А таксама адрамантавалі музычную залу і закупілі спартыўнае абсталяванне.

Па словах начальніка упраўлення адукацыі спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Аляксандра Пуцэйкі, у навучальным годзе школы і садкі Вілейшчыны працягнуць добраўпарадкаваць.

• Текст доступен на языке: Русский