Аляксандр Мрочак. Фота sputnik.by.

Шматгадовага кіраўніка РНПЦ «Кардыялогія», стваральніка кардыяхірургічнай школы прафесара Аляксандра Мрочака звольнілі за грамадзянскую пазіцыю, піша Наша Ніва.

Дактары РНПЦ паслядоўна да працы і пасля працы выходзілі на ланцугі салідарнасці з дэманстрантамі, якія патрабуюць свабодных выбараў і пакарання вінаватых у катаваннях і забойствах.

Пра звальненне прафесара Мрочака стала вядома сёння. Рашэнне прыняў в.а. міністра аховы здароўя Дзмітры Піневіч.