Фота Настассі УТКІНАЙ.

Да 5 верасня можна прыняць ўдзел у конкурсе крыжаванак, які праводзіць ДАІ Міншчыны.

Глядзіце ўмовы:

  • прыдумайце крыжаванку, у якой выкарыстоўваюцца словы звязаныя з ПДР;
  • намалюйце крыжаванку (можна запоўненую) з ключамі (значэннямі слоў);
  • адскануйце сканворд і ключы ў фармаце jpg;
  • конкурсныя працы прымаюцца да 5 верасня;
  • ад аднаго ўдзельніка – адна конкурсная работа;
  • дасылайце працы на пошту gaisilchenko@mail.ru або ў дырэкт у інстаграме gai_minobl;
  • у заяўцы абавязкова пазначце прозвішча, імя, імя па бацьку, меца жыхарства, школу, клас, кантактны тэлефон.