Работнікі ДАІ нагадалі кіроўцам правілы перавозкі дзяцей. Фота АДАІ Маладзечна.

Сёння ў Маладзечне, у рамках комплекснага мерапрыемства «Увага – дзеці!» правялі акцыю «Дзеці-пасажыры».

Работнікі ДАІ нагадалі кіроўцам аб правілах перавозкі дзяцей у аўтамабілях, выдалі памяткі, дзецям падарылі расклады ўрокаў і закладкі да новага навучальнага года.

За парушэнні не штрафавалі, а рабілі вусныя і пісьмовыя папярэджанні.

ДАІ нагадвае, што за парушэнне правіл перавозкі дзяцей у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 18.14 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях прадугледжанае папярэджанне або штраф да чатыроз базавых – да 108 рублёў.

Фотаздымкі забяспечаныя Дыянай Галуза.