На месцы здарэння. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

14 жніўня, каля 20.00, на нумар 101 Маладзечанскага ГРАНС патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што паблізу вёскі Дубрава гарыць сцірта саломы.

Па прыбыцці ратавальнікі ўстанавілі, што сцірта 4х30 метраў, вышынёй 4,5 метра гарыць адкрытым полымем. Пажар ліквідавалі. Пацярпелых няма. Салома знішчаная цалкам. Прычына пажару высвятляецца, расказалі ў Маладзечанкім ГРАНС.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх! У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.