Сяргей Гапон. Фота Сяргея Грыца.

Пра тое, што фатографа «Agence France-Presse», жыхара Крэва, Сяргея Гапона пазбавілі акрэдытацыі, паведамляе тэлеграм-канал Радыё Свабода. Акрэдытацыі таксама пазбаўленыя яшчэ некаторыя фатографы і журналісты.

Сяргей пацвердзіў інфармацыю карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты». Нагадаем, што фатограф Сяргей Гапон жыве ў Крэве, ладзіць прыборкі на старажытных яўрэйскіх могілках, увасабляе амбітныя праекты па аднаўленні мястэчка. Адзін з нядаўніх – выстава фотаздымкаў ля сцен Крэўскага замка.

Крэва. Фота Сяргея Гапона.
Героі здымка прыехалі паглядзець на сябе. Фота Сяргея Гапона.

Прачытаць пра Сяргея і яго дзейнасць можна ў артыкулах:

Сяргей Гапон: «Хай камяні вернуцца на сцены замка, а людзі – у Крэва» (Відэа)

Make Kreva Great Again. Як фатограф Сяргей Гапон збіраецца вярнуць людзей у Крэва

«Ты – Крэву, Крэва – табе». Ля сцен Крэўскага замка з’явілася выстава фотаздымкаў

Актывісты задумалі амбітныя праекты ля сцен Крэўскага замка

Крэўскія габрэйскія могілкі набылі новы выгляд. На выхадных зладзілі талаку ў Крэве

Як гэта – рабіць здымкі без фотакамеры? Фатографы зладзілі арт-пікнік у Крэве

Выстава ля сцен замка. Фота Сяргея Гапона.
Госця з Літвы – у Крэве. Фота Сяргея Гапона.

Даведка «РГ»

«Agence France-Presse» – французскае інфармацыйнае агенцтва. Старэйшае ў свеце.

 

• Текст доступен на языке: Русский