На адным з шэсцяў. Фота настассі УТКІНАЙ.

Сёння людзі сабраліся ў Маладзечне, каля Лядовага палаца. Па падліках нашых карэспандэнтаў, у калоне – каля тысячы чалавек.

Мірныя пратэстоўцы з Вялікага Гасцінца ішлі па Віленскай і па Валынца.

Фота з суполкі “Тыповае Маладзечна”.

Супрацоўнікі міліцыя спыніліся каля плошчы, аднак пратэстоўцы не пайшлі на яе. Міліцыянерам, якія здымаюць на відэакамеру, дэманстранты крычалі «Сам себе режиссер».

Ля крамы «Рублёўскі» калону пачала суправаджаць міліцыя і папярэджваць пра незаконнасць мерапрыества.

Людзі скандуюць «Я гуляю!», «Лукашэнку – у аўтазак!».

Дэманстранты дайшлі да палаца культуры і там пачалі разыходзіцца. На гэтым акцыя завяршылася.

Фота Настассі УТКІНАЙ.