Ілюстрацыйнае фота.

Мужчына загінуў ва ўласным доме падчас пажару.

Як расказала старшы інспектар сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога апраўлення МНС Дыяна Жалязняк, пра пажар вілейскім выратавальнікам паведамілі 29 жніўня, каля 7.50.

Гарэў жылы дом у Ільі, на вуліцы Савецкай. Падчас пажару загінуў мужчына – 42-гадовы гаспадар дома. Прычыну пажару высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский