Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі, па дадзеных на 31 жніўня, зарэгістраваныя 71 тысяча 843 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе телеграм-канал Міністэрства аховы здароўя. Прырост за суткі – 156 новых выпадкаў.

Па дадзеных на 31 жніўня, ачунялі і выпісаныя 70 тысяч 468 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19 (12 чалавек за суткі). Усяго праведзена за 1 мільён 532 тысяч 119 тэстаў (5070 за апошні дзень).

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 681 пацыент. Пяць чалавек з дыягназам «каронавірус» памерла за апошнія суткі.

• Текст доступен на языке: Русский