Фота belta.by.

30 жніўня, каля 16:30, у Маладзечне адбылося нападзенне на міліцыянераў, паведамляе БелТА.

Праваахоўнікі вярталіся ў райаддзел, калі заўважылі нецвярозага мужчыну, які паказваў непрыстойныя жэсты. Супрацоўнікі спыніліся для разбіральніцтва. Мужчына дастаў два кухонных нажа і накінуўся на міліцыянераў.

Адзін з іх атрымаў траўму ў раёне галавы, другі – у раёне галёнкі.
Затрыманым аказаўся 60-гадовы мясцовы жыхар. У яго знайшлі тры праміле алкаголю.

Паглядзець видэа затрымання можна тут.

• Текст доступен на языке: Русский