Скрын з відэазварота.

Каманда курсаў «Мова Нанова» абураная апошнімі падзеямі ў Беларусі і выступае супраць хлусні і гвалту.

Яны заклікаюць спыніць ціск на сумленных настаўнікаў і беларусаў іншых прафесій.

Мы ўсе служым народу, а не ідэалогіі, сцвярджае каманда.

У знак пратэсту і салідарнасці зачыталі верш Янкі Купалы «Беларусы ніколі не будуць рабамі!».